21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы.

Дата: 23 февраля 2021 в 09:35, Обновлено 23 февраля 2021 в 10:40
74 просмотра

22 лютага прайшоў тэматычны дзень прысвечаны роднай мове, фальклору, гісторыі роднага краю. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці, выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы. Дзеці старшай группы наведалі музей "Вясковая хата". У другую палову дню з іх удзелам прайшла віктарына "Мой родны кут, як ты мне мілы". Дзеці засталіся задаволены, асабліва пасля наведвання музея. Шмат яшчэ расказвалі пра тое, што убачылі. Глядзіце фотаальбом "Міжнародны Дзень роднай мовы".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.