21 лютага Міжнародны Дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2024 в 09:40
46 просмотров

21 лютага у "Глушкавіцкім дзіцячым садзе" прайшло мерапрыемства для выхаванцаў старэйшых груп пад назвай "У госці да бабулі Алены". Выхаванцы даведалісь, што бабуля Алена размаўляе на беларускай мове, мае ката Ваську, які нарабіў шмат клопату: разбіў беларускі посуд, разбудзіў малое дзіця і прыйшлося яго заспакойваць забаўлянкамі і калыханкай. Пакуль дзіця спала, дзеці расказалі бабулі з якога месца яны родам. Бабуля прыгатавала на пачастунак беларускія нацыянальныя стравы. Закончылась мерапрыемства беларускімі народнымі гульнямі і танцамі. Глядзіце фотаальбом "Міжнародны день роднай мовы".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.